Жизненный и творческий путь Награды

Информация о деятельности

Даведка з характарыстыкі

“…Барысенка М.С. зарэкамендаваў сябе адукаваным, высокакваліфікаваным спецыялістам-педагогам, гісторыкам і публіцыстам. Выкладчык гісторыі, выхавацель і метадыст вышэйшай  катэгорыі, аўтар шматлікіх кніг па гісторыі і краязнаўству.
  
Мікалай Сяргеевіч з’яўляецца арганізатарам і натхніцелем правядзення адных з першых на Беларусі абласных краязнаўчых злётаў навучэнскай моладзі на прыродзе, упершыню ў рэгіёне ім распрацавана і ўкаранена ў практыку работы пазашкольных навучальных устаноў Магілёўшчыны абласная турысцка-краязнаўчая экспедыцыя навучэнцаў і педагогаў “Наш край Прыдняпроўскі”.

Выступіў адным з пачынальнікаў і арганізатараў правядзення навукова-практычных канферэнцый краязнаўцаў Магілёўшчыны і рэспублікі, прымае непасрэдны актыўны ўдзел у абласных і рэспубліканскіх выставах, семінарах, алімпіядах і конкурсах па краязнаўчай рабоце сярод навучэнцаў і педагогаў рэгіёна (абласная газета “Могилевские ведомости”, 11.03.2008 г.).

Для навукова-метадычнага забеспячэння гэтай работы, а таксама ў мэтах папулярызацыі вывучэння і адраджэння гісторыі і культуры Магілёўскай вобласці ім распрацаваны і выдадзены 6 дапаможнікаў для настаўнікаў і кіраўнікоў краязнаўчых гурткоў, у тым ліку  ў 2007 годзе даведніка па школьных музеях “У истоков патриотизма” (гарадская газета “Веснік Магілёва”, 14.03.2007 г., абласная газета “Могилевские ведомости”, 1.02.2007 г.).

У 2008-2012 гг. з мэтай папулярызацыі вывучэння гісторыі і культуры Беларусі распрацаваў і правёў абласныя конкурсы “Равнение на подвиг”,  “Помнит сердце, где корни родные”, “Их подвиг памяти достоин” і “Виват героям давних битв…”, у якіх прынялі ўдзел тысячы грамадзян, навучэнцаў і педагогаў. Конкурсы атрымалі шырокі грамадскі рэзананс, іх вынікі пастаянна асвятлялісь на радыё, тэлебачанні, у прэсе (абласная газета «Могилевские ведомости», 19.01.2006 г., 13.01., 5.06.2007 г. і інш.).

Прымаў актыўны ўдзел пад час святкавання ў 2008 годзе  70-годдзя з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці. Падрыхтаваў і надрукаваў у газеце “Могилевские ведомости» цыкл гістарычных старонак “Шагамі дзесяцігоддзяў” за 8.12., 15.12., 22.12.2007 года, 10.01. і 12.01.2008 года.

Ініцыятар, навуковы кансультант і адзін са стваральнікаў пастаяннай музейнай выставы на Буйніцкім полі аб абароне Магілёва ў 1941 годзе “Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасці”.

Барысенка М.С. з’яўляецца старшынёй Магілёўскага гарадскога аддзялення Рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, член абласнога экспертнага савета па перавыданню хранікальна-дакументальных кніг “Памяць”, тапанімічнай камісіі і горадабудаўнічага савета пры Магілёўскім гарвыканкаме. Адзін з ініцыятараў вяртання гістарычных назваў вуліцам і завулкам Пажарнаму (К. Лібкнехта), часткі вул. Віленскай (Лазарэнкі). Па яго ініцыятыве дзве новыя вуліцы абласнога цэнтра атрымалі свае назвы у гонар герояў абароны Магілёва палкоўніка Я. Слепакурава і маёра Г. Златаўстаўскага (газета “Советская Белоруссия”, 4.01.2008 г.).

Мікалай Сяргеевіч - рэдактар “Могилевского поискового вестника» - унікальнага, першага на Беларусі выдання па пошуку і увекавечванню памяці загінуўшых невядомых абаронцаў Магілёўшчыны. За гэты час вышлі 7 нумароў часопіса (абласная газета “Могилевские ведомости”, 24.05.2007г., 11.10.2008 г.; гарадская газета “Веснік Магілёва”, 22.06.2007 г. і інш.).

Член Прэзідыума Магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання “Белая Русь” з 2007 года.

З 1993 года стварыў і бяззменна кіруе Магілёўскім абласным гісторыка-патрыятычным пошукавым клубам “Віккру”,  які  аб’ядноўвае пошукавыя атрады з колькасцю каля 100 грамадзян, навучэнцаў і студэнтаў школ, ВНУ г. Магілёва і вобласці. 

У гонар 65-годдзя вызвалення Магілёўшчыны і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў члены клуба актыўна займаюцца даследчай работай у архівах і музеях, арганізуюць і праводзяць краязнаўчыя пошукавыя экспедыцыі з моладдзю ў раёнах вобласці, дзе ў 1941-1944 гадах праходзілі найбольш жорсткія баі. Членамі клуба ўстаноўлены імены і лёсы больш за 6000 воінаў Чырвонай Арміі, якія лічыліся прапаўшымі без вестак пры абароне ці вызваленні Магілёўшчыны. Дзякуючы настойліваму хадайніцтву  кіраўніцтва клуба за апошнія гады ў Магілёўскай вобласці ўстаноўлены новыя мемарыяльныя знакі і помнікі каля вёсак Пашкава, Брускі Магілёўскага, Самулкі, Пуцькі Чавускага і в. Следзюкі Быхаўскага раёнаў. Работа клуба добра вядома ў вобласці, рэспубліцы і Расійскай Федэрацыі. (“Народная газета”, декабрь 2007 г.; “Настаўніцкая газета”, 3.04., 23.06.2007 г.; “Советская Белоруссия”, 7.02.2008 г.; часопіс “Пазашкольнае выхаванне”, чэрвень 2009 г.; абласная газета  «Могилевские ведомости», 11.10.2007 г., 5.02.2008 г., 25.06.2009 г.).

Дзякуючы добрым напрацоўкам магілёўскіх пошукавых атрадаў ў Магілёве адбылася Міжнародная сустрэча пошукавікоў Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Татарстана, Літвы і Эстоніі. Прымаючы бок прадстаўляў М.С. Барысенка. (“Советская Белоруссия”, 30.07.2009 г.; абласная газета  «Могилевские ведомости»,  7.07.2009 г.).

Летам 2008 года ў складзе абласнога аргкамітэта па святкаванню 300-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі пад в. Лясной Слаўгарадскага раёна Барысенка М.С. правёў пошукавую экспедыцыю моладзі на месцы былога бою і па яе выніках падрыхтаваў даклад па тэме: “Проблема локализации места и интенсивности сражения при Лесной” з якім выступіў на навуковай канферэнцыі (абласная газета “Могилевские ведомости», 4.10.2008 г.; спецвыпуск “МВ”, 3.10.2008 г.). Такая ж праца праведзена ім і ў 2012 годзе, калі адбывалася святкаванне падзей 200-годдзя вайны 1812 года на Магілёўшчыне.

У 2009 годзе Мікалай Сяргеевіч гістарычна абгрунтаваў і ініцыіраваў устанаўленне мемарыяльных знакаў на месцы масавых растрэлаў і пахавання мірных грамадзян у 1941-1944 гадах  каля в. Казіміраўка Магілёўскага раёна (газета “Советская Белоруссия”, 29.05.2009 г.), на месцы прарыву з акружэння абаронцаў Магілёва ў 1941 годзе ў ваколіцах в. Кадзіна Магілёўскага раёна, а таксама раней 3 мемарыяльных знакі у Чавускім раёне, знакі у Быхаўскім, Слаўгарадскім і Магілёўскім раёнах.

Барысенка М. С. - член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар больш за 60 артыкулаў, навуковых дакладаў і папулярных выданняў па  рэгіянальнай і ваеннай гісторыі Магілёўшчыны. Найбольш значныя   публіцыстычныя творы, выдадзеныя ў 2007-2012 гадах - першы на Беларуси фундаментальны зборнік экскурсій “Могилевщина – мой любимый Приднепровский край”, чч.1,2 (2007 г.), гістарычны нарыс “Дзіцячы турызм і краязнаўства на Магілёўшчыне” (2007 г.), даведнік аб школьных музеях “У истоков патриотизма” (2007 г.), навукова-папулярная кніжкі “Освобождение: от Хотимска до Могилева и Бобруйска” (2009 г.), “1941-й: пылающие рубежи Днепра и Сожа» (2011) - лаўрэат літаратурнай прэміі імя І.Чыгрынава Магілёўскага аддзялення СПБ, “Магілёўшчына – жамчужына Беларусі” (2011 г.) «Год 1812-й на дорогах Могилевщины» (2012).

Прадстаўнічая ілюстраваная кніга «Земля Могилевская» (2012), якую напісаў Мікалай Сяргеевіч, стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Лепшы твор 2012 года” ў сваёй намінацыі і на Дне беларускай пісьменнасці ў г. Быхаве атрымала дыплом I ст. і “Залаты купідон”.

Менавіта гэтыя творы  адыгрываюць вялікую ролю ў нацыянальна-культурным адраджэнні самасвядомасці моладзі, актыўна выкарыстоўваюцца ў навучальна-выхаваўчым працэсе ў школах і бібліятэках вобласці і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне (“Советская Белоруссия”, 26.05.2006 г.; “Літаратура і мастацтва”, 14.08.2009 г.; абласныя газеты “Могилевская правда”, 5.10.2007 г., 31.07.2009 г.; “Могилевские ведомости”, 11.10.2007 г., 23.10.2008 г., 22.01.2008 г., 8.08.2009 г.; гарадская газета “Веснік Магілёва”, 19.03.2008 г., 14.08.2009 г.).
 
Навукова-папулярны твор Барысенкі М.С. “Днепровский рубеж: трагическое лето 1941-го» стаў гістарычнай асновай для 2-х серыйнага мастацкага фільма “Днепровский рубеж” створанага на студыі “Беларусьфільм” ў 2009 годзе (“Белорусская военная газета”, 9.10.2008 г.; абласная газета “ Зямля і пюдзі”, 1.07.2009 г.).

Мікалай Сяргеевіч - сааўтар ілюстраваных  кніг-альбомаў “Магілёўская вобласць” (2007 г.), , ілюстраванай кнігі гістарычных нарысаў “По дороге в Лесную” (2008 г.), адзін з укладальнікаў і рэцэнзент зборніка сачыненняў «Война безжалостной была…», які выйшаў ў 2007 годзе (абласная газета “Могилевские ведомости», 12.02., 23.10.2008 г.).

Барысенка М.С. - кансультант і непасрэдны удзельнік стварэння дакументальных тэлефільмаў “Обезглавленное время» з цыкла “Храмы Беларуси” (ТВ «Лад», 2007 г.) – аб гісторыі стварэння, існаванні і адраджэнні Пустынскага Успенскага манастыра пад Мсціслаўлем; «Навстречу памяти» (студыя прэс-цэнтра Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, 2009 г.) – фільм расказвае аб гераізме і мужнасці батальёна міліцыі капітана Уладзімірава пад час абароны Магілёва ў 1941-м годзе; «Оружие Победы» (1 канал БТ, 2009 г.) – у першай серыі “Магілёў” 5-серыйнай дакументальнай стужкі распавядаецца аб гераічных ваенных падзеях, гарматах і бронетэхніцы, памяць аб якіх увекавечана на п’едэсталах у Магілёўскай вобласці; «Крепость во ржи» (студыя «Беларусьфільм») – на малавядомых гістарычных фактах стужка ўваскрашае падзеі трагічнай і гераічнай абароны Магілёва ў 1941 годзе, а таксама вялікую значнасць работы па увекавечванню памяці загінуўшых абаронцаў Магілёўшчыны сёння.
На працягу  2007-2012 гадоў Мікалай Сяргеевіч  з’яўляецца навуковым кансультантам і пастаянным удзельнікам спецыяльных рэпартажаў і тэлесюжэтаў на гістарычныя тэмы на каналах Беларускага тэлебачання БТ, АНТ, “Лад”, абласнога тэлебачання “ТВ “Магілёў” і “Радыё-Магілёў”.

  За  вялікую патрыятычную, выхаваўчую, даследчую і навукова-асветніцкую дзейнасць, якую праводзіць у грамадстве і з моладдзю,  у 2007-2012 гадах неаднаразова  ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі і дыпломамі Магілёўскага аблвыканкома, ўпраўлення адукацыі  аблвыканкома, абласнога ваеннага камісарыята, Урада Масквы, Міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Лаўрэат прэмій Магілёўскага аблвыканкома “Чалавек года” і Магілёўскага гарвыканкома “Достижение” (у сферы “Навука”), узнагароджаны юбілейнымі медалямі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “60 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, “60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.”, памятным медалём “В память 300-летия сражения у Лесной” (2008 г.), юбілейным медалём “65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (2009 г.),  медалём адміністрацыі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі “В честь подвига партизан и подпольщиков” (2010 г.), нагрудным знакам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь “За актыўны пошук” (2011 г.), медалём Саюзнай дзяржавы «За безупречную службу» (2012)”.